SEM
(Google Adwords, Bing, Seznam, Yandex і інш.)

Гандлёвая марка VELUX як ключавое слова

Палітыка Google дазваляе прадаўцам, якія прадаюць і рэкламуюць падобныя прадукты, набываць гандлёвую марку VELUX у якасці ключавога слова ва ўсіх пошукавых сістэмах, каб накіроўваць трафік да іх магазінаў і вэб-сайтаў.

Прадаўцам забараняецца выкарыстоўваць гандлёвую марку VELUX у якасці ключавога слова, каб накіроўваць трафік да старонак, якія прадаюць або рэкламуюць выключна некампатыбільныя прадукты.
 

Гандлёвая марка VELUX у рэкламных тэкстах

Прадаўцы, якія рэкламуюць і прадаюць прадукцыю VELUX і кампатыбільныя прадукты, маюць права выкарыстоўваць гандлёвую марку VELUX у бачнай частцы url-адраса рэкламных тэкстаў, калі рэкламныя тэксты накіроўваюць трафік да старонак, на якіх адлюстроўваецца выключна прадукцыя VELUX. Гэта не дае права прадаўцам выкарыстоўваць гандлёвую марку VELUX у загалоўку або ў апісанні рэкламнага тэксту.

Прадаўцы, якія рэкламуюць і прадаюць прадукцыю VELUX і кампатыбільныя прадукты, не маюць права выкарыстоўваць гандлёвую марку VELUX у бачнай частцы url-адраса рэкламных тэкстаў, каб накіроўваюць трафік да старонак, на якіх адлюстроўваецца не арыгінальная прадукцыя VELUX.

Прадаўцы, якія рэкламуюць і прадаюць выключна прадукцыю канкурэнтаў, не маюць права выкарыстоўваць гандлёвую марку VELUX у бачнай частцы url-адраса.

Ні VELUX, ні Google не дазваляюць маніпуляцый з тэкстам, напрыклад “шторыVELUX”, каб уключыць ужыванне гандлёвай маркі VELUX у рэкламных тэкстах. Група кампаній VELUX рэгіструе ўсе парушэнні і падае на іх скаргі ў Google.

Гандлёвая марка VELUX у рэкламных тэкстах

Прадаўцы, якія рэкламуюць і прадаюць прадукцыю VELUX разам з прадукцыяй канкурэнтаў павінны заўсёды паказваць намінальны кошт прадуктаў, напрыклад “шторы для мансардавых вокнаў – ад 30 €”.

Прадаўцы кампатыбільных прадуктаў не павінны паказваць скідку на падобны прадукт як скідку на арыгінальны прадукт VELUX, напрыклад “Зэканомце xx% на шторах для мансардавых вокнаў”. Нельга параўноўваць прадукт VELUX з падобнай шторай ад брэнда канкурэнта. Скідка павінна быць паказана як скідка на пэўны прадукт.

Google Shopping (PLA)

Гандлёвая марка VELUX як ключавое слова

Палітыка Google дазваляе прадаўцам, якія прадаюць і рэкламуюць прадукты канкурэнтаў, набываць гандлёвую марку VELUX у якасці ключавога слова ва ўсіх пошукавых сістэмах, каб накіроўваць трафік да іх магазінаў і вэб-сайтаў.

Тэкст у Google Shopping

Група кампаній VELUX не дазваляе прадаўцам кампатыбільных прадуктаў выкарыстоўваць гандлёвую марку VELUX у тэкстах Google Shopping, напрыклад "VELUX шторы”. Замест гэтага прадаўцы могуць выкарыстоўваць агульныя словаспалучэнні, напрыклад "шторы для мансардавых вокнаў", калі яны хочуць накіраваць трафік да старонак, на якіх адлюстроўваецца выключна прадукцыя канкурэнтаў.

Відарысы ў Google Shopping

Забараняецца выкарыстоўваць арыгінальныя відарысы VELUX, каб рэкламаваць і прадаваць прадукцыю канкурэнтаў у Google Shopping.

SEO

Назвы старонак, мета апісанні, загалоўкі, ALT-цэтлікі ў відарысах і ўбудаваныя спасылкі

Прадаўцам, якія рэкламуюць і прадаюць падобныя прадукты, забараняецца выкарыстоўваць гандлёвую марку VELUX, напрыклад “VELUX мансардавыя вокны”, “VELUX вокны” або “VELUX шторы” у назвах старонак, загалоўках, мета апісаннях і ALT-цэтліках у відарысах, калі іх мэта – накіраваць да старонак, якая прадаюць і рэкламуюць прадукцыю канкурэнтаў.

Таксама прадаўцам забараняецца выкарыстоўваць гандлёвую марку VELUX для спасылак, убудаваных у старонкі, якія прадаюць або рэкламуюць прадукцыю канкурэнтаў.

Скідкі і цэны

Прадаўцы прадукцыі канкурэнтаў павінны заўсёды паказваць намінальны кошт прадуктаў, напрыклад “шторы для мансардавых вокнаў – ад 30 €”.

Прадаўцы прадукцыі канкурэнтаў не павінны паказваць скідку на кампатыбільны прадукт як скідку на арыгінальны прадукт VELUX, напрыклад “Зэканомце xx% на шторах для мансардавых вокнаў”. Гэта не дапускаецца, паколькі два прадукты нельга параўнаць. Скідка павінна быць паказана як скідка на пэўны прадукт.