Прытрымлівайцеся кіраўніцтва

7 крокаў да ўстойлівай камунікацыі VELUX

Заблукаць у інтэрнэт-маркетынгу вельмі проста. Інтэрнэт прапануе такую вялікую колькасць магчымасцей, што без кіраўніцтва вынік можа быць вельмі нечаканым.

У гэтым раздзеле мы растлумачым Вам, як пазбегнуць найбольш распаўсюджаных памылак у камунікацыі VELUX у дачыненні да Вашага бізнесу. Калі Вы будзеце выконваць гэтыя 7 крокаў, Вы не толькі дапаможаце абараніць адзінства брэнда VELUX, але таксама зможаце атрымаць выгаду ад выдатнага патэнцыялу продажу, дзякуючы моцнаму брэнду.

1. Абараніце брэнд VELUX на Вашым вэб-сайце



Ваш вэб-сайт заўсёды павінен захоўваць свой унікальны стыль і характар. Камунікацыя з VELUX павінна разглядацца як асобны, адметны элемент, які заснаваны на ўхваленым кіраўніцтве па дызайну VELUX.



Ваш вэб-сайт ні ў якім разе не павінен прымаць асноўныя ўласцівасці дызайна VELUX і разглядаць іх як частку дызайна вашай уласнай кампаніі.

 

2. Карыстайцеся лагатыпам VELUX правільна



Лагатып VELUX – гэта ўнікальны і нязменны элемент брэнда. Лагатып складаецца з тэксту белага колеру на чырвоным фоне і сімвала зарэгістраванай гандлёвай маркі. На чорна-белых інфармацыйных матэрыялах тэкст можа быць напісаны на чорным фоне. Заўсёды выкарыстоўвайце файлы з арыгінальным лагатыпам VELUX, каб рабіць копіі. Звярніцеся ў мясцовую гандлёвую фірму па варыянты спампоўкі.



Ніколі не мяняйце памеры лагатыпа, не абразайце яго, не мяняйце колеры і не рабіце ніякія іншыя мадыфікацыі лагатыпа.

Наш лагатып нельга ужываць разам з брэндамі канкурэнтаў або ў якасці апазнавальнага знака для прадукцыі, падобнай на прадукцыю VELUX.

3. Будзьце ўважлівыя з палітрай колераў VELUX




Ваш вэб-сайт павінен захоўваць унікальную палітру колераў Вашай кампаніі. Мы заўсёды падтрымліваем карыстанне арыгінальнымі фота VELUX для ілюстрацыі нашай прадукцыі.




Не ўжывайце палітру колераў VELUX у дызайне Вашага вэб-сайта, паколькі карыстальнікі могуць памылкова палічыць, што Ваш сайт звязаны з Групай кампаній VELUX.

4. Карыстайцеся фота, відэа і ілюстрацыямі

Перайдзіце на старонку VELUX Weshare Circle, каб спампаваць ухваленыя арыгінальныя фота, відэа і ілюстрацыі. Увесь матэрыял сабраны ў пакеты і звязаны з даступнымі прадуктамі і рашэннямі VELUX. Мы настойліва рэкамендуем карыстацца гэтым сэрвісам, аднак ужыванне арыгінальнага матэрыялу не з'яўляецца абавязковым.

Улічваючы пытанні якасці і аховы аўтарскага права, мы не дазваляем капіраваць фота і ілюстрацыі непасрэдна з вэб-сайтаў VELUX, каб карыстацца імі ў рэкламных мэтах.


5. Сачыце за напісаннем

Калі Вы купляеце мансардавыя вокны VELUX®...

Мы любім прадукцыю VELUX


Назва VELUX павінна ўжывацца як азначэнне, г.з. слова нельга ўжываць асобна. Заўсёды ўжывайце назву брэнда з паясняльным словам, напрыклад «мансардавыя вокны VELUX», «прадукт VELUX» або «Група кампаній VELUX».

Аксесуары павінны называцца як «аконная прадукцыя для даху».

Майце на ўвазе, што назва VELUX пішацца вялікімі літарамі, і пасля яе ставіцца значок «®», калі гэта назва сустракаецца ў тэксце ўпершыню.

velux

"velux"

Мы любім VELUX

Не пішыце назву VELUX малымі літарамі і не бярыце яе ў двукоссі. Не ўжывайце назву без паясняльнага слова.

6. Кіруйце Вашым інтэрнэт-маркетынгам

Каб маркетынгавыя намаганні ў інтэрнэце былі эфектыўнымі, неабходны трывалы досвед па самых сучасных інструментах у гэтай вобласці. Калі Вы ведаеце, як карыстацца пошукавым маркетынгам (SEM), пошукавай аптымізацыяй (SEO), маркетынгам у сацыяльных сетках рэкламай на такіх сайтах сацыяльных сетак як YouTube, Instagram і Twitter, то Вы будзеце на першым месцы ў інтэрнэт-маркетынгу.

Аднак, калі гэтыя памкненні звязаны з сусветнай маркай, такой як гандлёвая марка VELUX, кіраванне маркетынгавай дзейнасцю становіцца больш складаным.

Галоўныя правілы

Асноўнае правіла – Вы можаце выкарыстоўваць гандлёвую марку VELUX толькі тады, калі Ваша маркетынгавая дзейнасць непасрэдна звязана з арыгінальнай прадукцыяй VELUX або прадуктамі, кампатыбільнымі з мансардавымі вокнамі VELUX. Нельга выкарыстоўваць гандлёвую марку VELUX, каб генерыраваць інтэрнэт-трафік на старонках, якія рэкламуюць некампатыбільныя прадукты канкурэнтаў.

У гэтым раздзеле прыведзена падрабязнае апісанне правіл, якія Вы павінны выконваць як прадавец VELUX. Калі Вы прадаяце як кампатыбільныя, так і некампатыбільныя прадукты, скарыстайце ўбудаваныя спасылкі, каб даведацца больш аб абмежаваннях і забаронах.

У гэтым кіраўніцтве Вы можаце ўбачыць, што мы звяртаемся да кампатыбільных і некампатыбільных прадуктаў. Гэтыя прадукты з'яўляюцца канкурэнтамі ў дачыненні да прадуктаў VELUX і вызначаюцца наступным чынам:

Кампатыбільны прадукт – гэта прадукт, які мае падобныя характарыстыкі з мансардавым акном VELUX.

Некампатыбільны прадукт – гэта прадукт, які не можа быць сумяшчальным і не мае падобныя характарыстыкі з мансардавым акном VELUX.

7. Гандлёвая марка VELUX

Выберыце ўнікальную назву брэнда або гандлёвую марку, якія вылучаць Ваш бізнес сярод канкурэнтаў і, нават, будуць падкрэсліваць Вашы перавагі як прадаўца.

Усім прадаўцам, у тым ліку прадаўцам VELUX і іншым строга забараняецца рэгістраваць права ўласнасці на гандлёвую марку VELUX або любыя формы гандлёвай маркі Групы кампаній VELUX. Гэта забарона ўключае наступнае: 

  1. Рэгістрацыя гандлёвай маркі, якая ўтрымлівае гандлёвыя маркі, зарэгістраваныя Групай кампаній VELUX. 
  2. Рэгістрацыя назваў кампаніі, якія ўтрымліваюць гандлёвыя маркі, зарэгістраваныя Групай кампаній VELUX, напрыклад VELUX Dealer Ltd. або VELUX Gardinen GmbH.
  3. Рэгістрацыя даменаў і адрасоў электроннай пошты, якія ўтрымліваюць гандлёвыя маркі, зарэгістраваныя Групай кампаній VELUX, напрыклад www.velux-blinds.com, www.velux-bestprice.com або www.blinds4velux.com.

У адпаведнасці з агульным правілам, Вы не маеце права выкарыстоўваць тое, што з'яўляецца інтэлектуальнай уласнасцю Групы кампаній VELUX без папярэдняга пісьмовага дазволу на гэта ад Групы кампаній VELUX.

У выпадку любога парушэння гэтых інструкцый юрыдычны аддзел Групы кампаній VELUX можа адправіць Вам пісьмовае папярэджанне. Калі Вы не выканаеце ўмовы папярэджання ў 2-тыднёвы тэрмін, Група кампаній VELUX мае права спыніць зносіны без паведамлення.