ХВАЛЮЮЧЫЯ ФАКТЫ ПРА ПАКАЛЕННЕ ПАМЯШКАННЯЎ


Мы праводзім 90% часу ў памяшканнях, без дастатковай колькасці дзённага святла або свежага паветра. Мы больш пра гэта не задумваемся – але навуковыя даследаванні паказваюць, што гэта можа пашкодзіць нашаму здароўю і дабрабыту.

Мы – пакаленне памяшканняў. Як скончыцца наша гісторыя, залежыць ад вас.

Глядзець фільм


ПАВЕТРА Ў ПАМЯШКАННІ МОЖА БЫЦЬ У ПЯЦЬ РАЗОЎ БОЛЬШ ЗАБРУДЖАНЫМ, ЧЫМ НА ВУЛІЦЫ

Не важна, дзе вы жывяце, амаль заўсёды лепш адкрыць акно і ўпусціць у пакой свежае паветра, чым дыхаць нясвежым паветрам памяшкання.

ДЗЁННАЕ СВЯТЛО МОЖА ПАЛЕПШЫЦЬ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЗДОЛЬНАСЦІ ВАШАГА ДЗІЦЯЦІ НА 15%

Навуковыя даследаванні паказваюць, што ў класных кабінетах, якія добра асветлены дзённым святлом, навучанне праходзіць больш эфектыўна, чым у тых, якія асветлены дрэнна. Няма падстаў сумнявацца ў тым, што гэтыя сцвярджэнні таксама справядлівыя для мікраклімату дома і на працы.

ШТО Я МАГУ ЗРАБІЦЬ?

Ёсць многа спосабаў палепшыць якасць паветра і колькасць дзённага святла ў вашым доме. Некаторыя з іх хуткія і простыя, іншыя займаюць больш часу, але ў перспектыве дадуць вам надзейныя доўгатэрміновыя паляпшэнні.

ЖЫЦЦЁ Ў ВІЛЬГОТНЫХ І ЗАПЛЕСНЕЛЫХ ДАМАХ ПАВЫШАЕ РЫЗЫКУ АСТМЫ НА 40%

Дрэнная якасць паветра ў памяшканні
можа выклікаць або ўзмацніць рэспіраторныя захворванні.

ДЗІЦЯЧЫЯ СПАЛЬНІ ЧАСТА З’ЯЎЛЯЮЦЦА САМЫМІ ЗАБРУДЖАНЫМІ Ў ДОМЕ

Таксічныя часціцы, CO2 ад выдыху – дзіцячыя пакоі часта змяшчаюць самую высокую канцэнтрацыю шкодных рэчываў у доме.

НЕДАХОП ДЗЁННАГА СВЯТЛА РОБІЦЬ 15% З НАС СУМНЫМІ

Эфект дзённага святла нельга стварыць штучна. Каб адчуваць сябе энергічнымі і здаровымі, нам патрабуецца сонечнае святло.

АДНАГО ВЕДАННЯ НЕДАСТАТКОВА


Для нас усіх важна пераасэнсаваць, як мы жывём у памяшканнях. Ад прыватных асоб да архітэктараў, ад кампаній да ўрадаў – мы ўсе павінны зрабіць усё магчымае, каб нашы дамы былі здаровымі месцамі для жыцця – нас і нашых дзяцей.


Чаму нас гэта павінна турбаваць?

Больш за 75 гадоў праца VELUX была прысвечана паляпшэнню якасці жыцця людзей. Мы дапамагаем людзям атрымліваць больш святла і свежага паветра як дома, так і на працы.
Карысць для здароўя цяпер пацвярджаецца навуковымі даследаваннямі, але трэба прайсці доўгі шлях, перш чым мы зразумеем, што святло і свежае паветра не проста добрая перавага, а неабходнасць.
На шчасце, на гэтым шляху мы не адзінокія. Мы працуем сумесна з іншымі сусветнымі лідарамі рынку ў будаўнічай галіне, каб ствараць лепшы мікраклімат памяшканняў. Нашы рашэнні не могуць вырашыць усе праблемы пакалення памяшканняў, але мы можам паказаць найлепшы шлях да гэтага